Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Народныя песні

Дата: 12 мая 2020 в 19:59, Обновлено 15 мая 2020 в 21:34

Роля беларускай песні ў фармаванні беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту

Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую дзеці пазнаюць жыццё.
Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для развіцця маўлення дзяцей, чым беларускія народныя песні. Дзякуючы ім, дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускага слова, незвычайны каларыт народных песен.
Ужо ў першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці, рысы характару, якія звязваюць яго са сваім народам. 
Як вядома, музыка і мова маюць некаторыя агульныя якасці (рытм, тэмп, мелодыя і інш.), таму музыка таксама здольна ўздейнічаць на працэс фарміравання мовы. Кожны народ мае песні, якія створаны спецыяльна для дзяцей. Нашы продкі здаўна разумелі, што выхаванне дзіцяці, далучэнне яго да роднай мовы – справа сур’ёзная і пачынаць яе трэба з нараджэння чалавека. Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці - калыханкі.
Калыханкі - эта вялікае багацце беларускай народнай творчасці,і першыя “заняткі” роднай мовай, якія атрымліваюць дзеці з першых дзён жыцця. Канечне, змест калыханак яшчэ незразумелы самым маленькім, але ж яны чуюць і успрымаюць інтанацыйныя і рытмічныя асаблівасці роднай мовы. Вось чаму ўсе знакамітыя педагогі і музыканты раюць усім бацькам кожны вечар спяваць сваім малышам калыханкі.
Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі,  а самае галоўнае - значна пашыраецца актыўны слоўнік дзяцей. Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорная песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

Слухаць беларускiя народныя песнi

<font face="Times New Roman, Times, serif">Слухаць беларускiя народныя калыханкi</font>

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.