Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Беларускiя народныя казкi

Дата: 18 мая 2020 в 18:45, Обновлено 18 мая 2020 в 18:52

<font face="Times New Roman, Times, serif">Чытаць беларускiя казкi</font>

<font face="Times New Roman, Times, serif">Глядзець беларускiя казкi</font>

Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:

— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку.
«Ну, — думае, — гэтага зярняці курачцы не праглынуць, з’ем хіба сам».
Праглынуў — ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
— Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
— Ой, — стогне пеўнік, — бобінкай падавіўся…
— Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка.
— Трэба, — шэпча пеўнік, — масла дастаць, горла змазаць.
— А дзе яго дастаць?
— У каровы.
Пабегла курачка да каровы:
— Карова, карова, дай масла!
— Нашто табе масла? (чытаць увесь твор ...)
__________________________________________________________________________________

Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне а мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб'ю табе плечы. (чытаць увесь твор ...)
__________________________________________________________________________________

Жылі дзед і баба. І была ў іх дачка Алёнка. Ды ніхто з суседзяў не называў яе па імені, а ўсе звалі Крапіўніцай.
- Вунь, - кажуць, - Крапіўніца сваю Сіўку павяла пасьвіць.
- Вунь Крапіўніца з Лысуном у грыбы пайшла.
Толькі і чуе Алёнка - Крапіўніца ды Крапіўніца...
Прыйшла яна аднойчы дадому з вуліцы і скардзіцца матцы:
- Чаму гэта, мамка, ніхто мяне па імені не называе?
Маці ўздыхнула і кажа:
- Таму, дачушка, што ты ў нас адна: няма ў цябе ні братоў, ні сясьцёр. Расьцеш, як тая крапіва пры плоце.
- А дзе-ж мае браты і сёстры?
- Сясьцёр у цябе, - кажа маці, - няма, гэта праўда, а братоў было тры.
- Дзе-ж яны, мамка?
- Хто іх ведае. Як я цябе яшчэ ў калысцы калыхала, паехалі яны ў сьвет зь лютымі Зьмеямі-Цмокамі ваяваць, сабе і людзям шчасьце здабываць. З таго часу і не вярнуліся...
- Дык я пайду, мамка, шукаць іх - не хачу, каб мяне Крапіўніцай называлі!
І як бацька і маці ні адгаварвалі яе, - нічога зрабіць не маглі. Тады маці і кажа:
- Адну цябе я ня пушчу: малая ты яшчэ для такой дарогі. Запрагай Сіўку і едзь. Сіўка наша старая, разумная - яна завязе цябе да братоў. (чытаць увесь твор ...)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.