Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Культура i побыт нашых продкаў

Дата: 2 июня 2020 в 12:14, Обновлено 2 июня 2020 в 12:20

Прадметы хатняга ўжытку

<article>

Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычна ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як пра гэта пішуць гісторыкі: "Кожная вёска - гэта своеасаблівая дзяржава, з усім сваім - моваю, звычаямі, норавамі і побытам. Ды дзе вёска - кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуліся быць ва ўсім незалежнымі, самастойнымі, абыходзіцца без чыёй бы і якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, барана, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка - рабілі; трэба былі хамут, церассядзёлак, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы - шылі; трэба былі вяроўка, атосы, лейцы, аборы - вілі; палатно, абрус, ручнік, коўдра, посцілка - ткалі... Самі, кожны сабе, будавалі хаты, хлявы, гумны, ёўні, лазні…”

</article>

Некаторыя прадметы хатняга ўжытку

Вугальны прас
Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недахоп – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах. 

Качалка і рубель 

Рубель — драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны, накаткі скур. Прадмет хатняга ўжытку выкарыстоўваўся для выбівання (мыцця) і прасавання бялізны. Аджатую ўручную бялізну, намотвалі на валік або качалку і раскочвалі рубелем.

Пранік 

Пранік - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні ж ім таксама абівалі лен, проса. Спачатку абівалі ільняныя галоўкі, з якіх потым рабілі ільняное масла.

Маслабойка

Пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.  Маслабойкі бытуюць і ў наш час.

Збан

Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай.

Гарлач

Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана.

Пражэльнік 

Ганчарны выраб; нізкая пасудзіна з дугападобнымі ручкаміпа баках або без іх (называлі таксама патэльня). Ужывалі для смажання (пражання) мяса, яечні і інш. страў, часам для сушэння ягад, грыбоў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.