Прадметны тыдзень “Беларусь літаратурная”
З 7 па 14 кастрычніка ў вучэбна-педагагічным комплексе праходзіць прадметны тыдзень “Беларусь літаратурная”. Для Вас, дзеці і бацькі, аформлены стэнды ў бібліятэцы, на калідоры, на якіх Вы можаце яшчэ раз успомніць імёны беларускіх пісьменнікаў, пачытаць іх творы; праходзяць беларускія чытанні, літаратурныя гасцёўні, літаратурныя гульні, конкурс “Поле цудаў”.
А творы Артура Вольскага, 95-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася 23 верасня 2019 года, Вы можаце прачытаць тут.